Вецярок гайдае
Сосен верхавіны,
Шалясцяць ліствою
Клёны і рабіны.
Чабарок духмяны
Пчолак прывабляе.
Водарам чароўным
Грудзі напаўняе.
Дываны з кветак
Пад імшыстым дубам,
Я сюды хадзіла
На спатканне з любым.
Рубінамі бераг
Ад брусніц палае.
Баравік з-пад ёлкі
Шапкаю вітае.
Знойдзе ў крыніцы
Упоўдзень у спякоту.
Ласяня малое
Крышталёву воду.
Салавей засвішча —
Pyкі caмі ў бокі,
Hoгі-непаседы
Просяцца ў скокі.
Абойдзеш, аб'едзеш
Паўшара зямнога. —
А нідзе не ўбачыш
Хараства такога.
А нідзе не знойдзеш
Лепшага чагосьці,
Калі ласка, пpocім —
На Палессе ў госці!