За буйнай ракою я бачу Палессе,
Хвалюецца сэрца ўнутры.
Аднекуль пачуў мілагучную песню:
Палесся пяюць жыхары.
У вёсцы гучыць паляшуцкая мова,
Задорны мясцовы народ
Заўсёды сустрэне гасцей добрым словам,
Гасцей возьме ў свой карагод.
Буслы тут амаль што на кожнай хаціне
На дахах у гнёздах сядзяць,
І сонечным водбліскам недзе ў нізіне
Балоты яскрава гараць...
Блакітнае неба спрадвечна над краем,
Тут з песняй працуе народ;
Заўсёды гасцей з цеплынёй мы вітаем,
Гасцей возьмем мы ў карагод.
Паўсюль тут, як неба, блакітныя вочы
І чыстыя, быццам раса...
Рака застывае пад купалам ночы,
Пакрытая зоркамі ўся...
Застукае сэрца: ізноў на Палессі!
Гучыць разам з песняй той стук,
Плыве ў небакрай мілагучная песня:
Пяе мой браток паляшук.
Kali autar ne suprac', ya
Kali autar ne suprac', ya skladu pesnu na gety versh. Vel'mi dobra, byccam apanuusa na Radzime.
Была на Палессі, на
Была на Палессі, на сапраўдным Палессі - у Снядзіне, на Петрыкаўшчыне.... працавалі мае вучні на археалагічным раскопе....Убачылі сапраўднае Палессе-там уначы не чутно ні чыгункі, ні шуму аўтадарогі...перапраўляліся праз беларускую Амазонку на пароме... ВЕРШЫ ДОБРЫЯ, але мае ўражанні аб Палессі яшчэ больш моцныя...шукала верш, каб паставіць эпіграфам...не, трэба пісаць прозай....