Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паломніцтва да Бога.

Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)

Са зборніка “Гішторыі Дзеда Алега”

СабрАўся ў госьці я.
Да Бога.
ПрыЕмна можа яму будзе.
Дай, думаю, заЙду,
без запрашЭння.
Не асУдзе…
ПашкадавАў я Бога – Вечны Ён…
А Вечнасць – гэта ж…
Вельмі доўга…
А Ён – Адзін…
Адзіны ва усім Сусвеце !
Цяжар, напэўна,
Богам быць Адзіным Вечна ?
Прыду я да Яго,
такі дабрак-радзЕцель…
ПагУтарым удвУх,
аб тым і сім,
аб нЕчым…
Таго-сяго у Бога паспрашАю я…
А можа Ён
мяне аб чым спытАе…
Іду па Вечнасці,
пакрЫху,
не спяшАюся…
Бо Вечнасць Божая
ой-ёй якая…
Ійшоў да Бога я, ійшоў…
Ды бАчу – пастарЭў…
А йсці па Вечнасці бяскОнцай цяжка…
І супыніўся я…
Бо Бога – не сустрЭў,
на ўсёй жыццЯ працЯжнасці…
Да Бога ў госьці…
Дурань стАры…
Ты як такое ўдУмаць мог !
А я адкрЫю вам такую спрАву –
нішто пад Месяцам ня Вечна…
Нават Бог…

11 жніўня 2013 г. Косава.