Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палон

Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)

Над дахамі вісяць гаркавыя дымы.
Штодзённік на стале вядзе адлікі датам.
Упершыню адчуў, што не хачу зімы,
Што снежнае святло не прынясе мне свята.

Туляюся паміж бярозавых калон.
Раз’етыя імглой іх кроны пасівелі.
Снягі бяруць мяне ў пакутлівы палон,
Кладуць свінец бяліл па жоўтай акварэлі.

Здагадкай пра бяду чарнее сонны яр
Глыбокай, нібы вір, і незагойнай ранай.
Узняўся над дваром аголены стажар…
Зіма, скажы, за што рыхтуеш пакаранне?

– Наўцёкі! Напрасткі! Ужо на рэчцы лёд! –
На ўсе лады рыпіць старэнькі тэлевізар,
А я вастру нажы рассекчы ў Новы год
Зімовы небасхіл ад верха і да нізу.