Палоніць музыка тваіх вачэй, нібы вясёлка пасля шчодрай навальніцы. А голас твой – як мілазвонная крыніца: ён песняй жаўранка – нястомнаю – бруіцца... Як боль, святы ўспамін душу пячэ. І светла мне: жыву яшчэ... Жыву!