Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палова снежня, а снег як госць.

Сярэдняя: 4.3 (18 галасоў)

Палова снежня, а снег, як госць.
Бывае зрэдку, такі жаданы.
Смуга і вільгаць, як у горле косць.
І ты, як ў склепе замураваны.

У задуменні на свет глядзіш,
Чакаеш моўчкі свой час збавення.
Пісклявы вецер, як тая мыш,
Свідруе шчыліну ў скляпенні.

А недзе звонку цягучы змрок
Шукае лыжку, каб змазаць дзёгцем
Уздоўж і ўпоперак кожны крок,
Што прыцярушаны снегам-госцем.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117121906818