Знянацку, апаліўшы крылы небам,
Анёлак знічам да зямлі зляцеў...
І цалавала яго глеба,
І вецер атуліць хацеў
Ад чорнай хмары з далячыні беглай,
Што ўпадабала кволае дзіця...
І напаіла яго глеба
Слязьмі пакутнага жыцця.
І атуліў анёлка ветрык
Крысом празрыстым і жывым...
Схваў яго ён сярод кветак
Нібы між яблынь белы дым...
Праплыла хмара чорным ліхам
не заўважыла зніча...
Дый той анёл навечна сціхнуў
У квецені зямлі цяпла....
І неба плакала няўсцешна
Што ўратаваўся толькі Ной...
А хмара ведала ж, канечне,
Як пачынаць Вялікі Скон...
І сёння, праз стагоддзі хмараў,
Знямелы голас у зямлі,
што між сваех адвечных мараў
зубіла з ветрам ў кветках сны...
вельмі кранальна
вельмі кранальна