Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паляванне

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Палявалі мы ў лесе
На ляснога кабана.
За спіну – крыху пад’есьці,
Ў кішэнь – крыху віна..

Шмат чаго там пражывае:
І ваверка, і свіня.
Цэлы дзень гудзела ў лесе,
Быццам трэцяя вайна.

Толькі, мабыць, не ваякі,
Не лясныя жыхары..
Не застрэлілі ні шпака,
Ды заелі камары.

Цяжка цягнемся дахаты,
Сябра стомлены такі,
Шчэ адзін – ужо паддаты.
Ноч – не бачна ні рукі.

Нешта блізгае вачыма,
Ды капае ля слупа.
Што за дзіва без прычыны? –
Тры вялізных кабана.

Я – ад страху абасцаўся,
Сябра- крышку ашалеў,
Ды ўжо назад падаўся,
Трэці – ўраз працверазеў.

Беглі доўга, як сабакі,
У палёце языкі,
Ратавалі свае сракі
Варашылаўскія стралкі..

Дома цепла і ўтульна
І прыемна для людзей,
Ну а мы, сказаць культурна,
Уцякаем ад свіней.

Цеплай ноччу ў трывозе
Выглядалі мы дзіка.
Начавалі на бярозе
Тры здаровых мужыка..