Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палявая кухня

Сярэдняя: 5 (1 голас)

ПАЛЯВАЯ КУХНЯ

– Глядзіце, братцы, мчыцца!
– Як птушка-тройка быццам! –
Байцы ўстаюць стамлёныя з зямлі.
– Хутчэй жа, радасць наша!
– Вось міг непараўнальны:
Убачыць як пыліць яна ўдалі!

– Мы скажам “дзякуй” кухні,
Што падняла так дух нам!
– Дык ухнем мы “Дубінушку” ізноў!
А як пасля зайграюць
Ў пустых жалудках маршы, –
Зноў будзем марыць аб сустрэчы з ёй.

І мірнаю парою
Спаткацца рады з ёю,
На шчасце, ўжо ва ўмовах не такіх.
Яна і на вучэннях
Намнога даражэй нам
Заморскіх рэстаранаў дарагіх!

Эх, кухня палявая, –
Сяброўка баявая, –
Сястра-блізнятка пошты палявой!
Ты нас цяплом напоўніш,
Аб доме нам напомніш.
Нам па душы характар шчодры твой.