Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Палын

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Спее...
Зноў спее палын.
Спее-красуе.
А ўночы
хіліцца к долу,
сцяблін
не напаіўшы сірочых.

Спеліць cвой горыч.
Адзін.
Пах свой мацуе ---
калючы.
Пах твой, о,горыч-палын,
стаў мне прагоркла-балючым!

Што ж ты,
палыне-палын,
запаланіў ўсё наўкола?
Што ж ты згарчэлую стынь
сееш ў мурогах шаўковых?

Што ж за расліна --- палын ---
спее між прыцемкаў ночы?..

Спее,
зноў спее палын ---
Спеліць сыход мой прарочы.