Брэшуць, я не адракуся
Не ад мовы, не ад вершаў
Не ад Бога, што малюся
Як пражыць, калі не верыш?
Не купіць мяне за грошы
Кулей слова не забіць
І не лепшы, і не горшы
З чым жыву, з тым мне і жыць
Кожны ведае, якія
Паміж Бугам і Дняпром
Жывуць людзі, як літыя
Будуць гінуць за сваё
Сваё поле, сваю хату
Сваіх жонак і дзяцей
Яны дабрынёй багаты
Ад яе яны мацней…
Белай Руссю, белым полем
Белым лесам ці гарой
Яны стаяць – і іх ніколі
Не спужаць, не збіць бядой
Цудоýна..
Цудоýна..