(Маёй аднакласніцы).
Я прывітаюся з табою,
Успомнім школу,маладосць –
Што раньш было,сышло ўжо тое.
І толькі ў сэрцы нешта ёсць
Такое,памяць што хвалюе
Пра бесклапотныя часіны,
І ўсё малюе і малюе
Юнацтва мілыя карціны.
Жывуць між намі успаміны,
Яны з’яўляюцца ў быцці
Пасланнем лёсу,напамінам,
Куды і як далей ісці.
На тое памяць і даецца,
Каб узнаўляць жыцця падзеі.
Яна і плача,і смяецца,
І цешыць шчырыя надзеі.
Няхай не згасне ў сэрцах памяць,
Суправаджае нас давеку.
Мы ж будзем жыць і Бога славіць,
Што даў Ён памяць чалавеку.
2009 г.