На небе зорачным і чыстым
Князь месяц срэбраны ўзыходзіць,
Паветрам дыхая празрыстым,
Ён легка свой пасад знаходзіць.
Нібыта неба я спакойны,
Хоць змерзлі рукі, твар і ногі.
Мяне падхопіць вецер вольны,
Я апынуся ля дарогі…
Ля той, што сотні год тапталі
І добры людзі, і злачынцы.
Па той, дзе ворагі скакалі,
І продкі нашы, і чужынцы.
А хто пра гэта ўспаміне-
Пра ціхі час жыцця ды бітвы,
Пра ваяра, што ў сечы гіне,
Пра гукі ранечнай малітвы?
І пра дзяучыну, што чакала
Свайго адзінага кахання,
І як яна яго спаткала,
І як згубіла ў час паўстання?
А хто пра гэта ўспамінае-
Пра водар бойкі і пагоні?
Людская памяць памірае,
Як вяне кветка на далоні…
stark.wesley@gmail.com...Хаце
stark.wesley@gmail.com...Хацелася б пачытаць і іншыя твае вершы,Дзяніс...Калі ласка,калі ёсць жаданне,прышлі мне некалькі сваіх вершаў...Буду вельмі удзячны...
Які цудоўны верш!Столько
Які цудоўны верш!Столько зацікаўленнасці,столько кахання да сваёй зямлі,да свйго народу,да свайё гісторыі!Цудоўныя словы,якія пранікаюць у нутро і не рушаць твой мір,а абагачаюць яго...Дзякуй табе,Дзяніс...Нажаль,што не маю магчымсці прачытаць больш твоіх твораў...