Шнырыць вертык у соснах высокіх
І не сніцца прытулак яму.
А на помніках родныя вочы
Паклон і... "мір праху твайму",
Стала такім наша спатканне
З букетам прыгожых вяргінь
Схілюся з адзіным жаданнем
Апынуцца ля родных магіл.
Тата і мама! Вы ўжо разам...
Душам вашым вечны спакой!
Сустракаюць маўклівым паглядам
Адыйшоўшы ад нас у дом свой.
Шчыміць сэрца зацятая роспач-
Нам не хапае бацькоў дарагіх!
Ва ўспамінах заўсёды мы побач
Вечная памяць жыве ў жывых.
Вельмі душэўны верш.
Вельмі душэўны верш.