Вясны нясмелы подых ціхі
Зямлю,нарэшце,абудзіў..
Чакай! Мароз пранёсся ліха
Ды гурбы снегу накруціў.
Нажаль, не памятаю я,
Які быў час - ці ноч, ці дзень.
Усмешка лёгкая твая -
І забуяў жыцця агмень!
Маўчанне гэта больш змяшчала,
Чым нават доўгі дыялог,
чым слоў бясконцая навала,
І разумець цябе я мог.
І хоць быў месяц студзень гэта -
Ляжаў пластом лёд на шашы -
Матыль лятаў,бы сімвал лета,
Што надыйшло ў маёй душы!
Цудоўны верш!
Цудоўны верш!