Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памяць нашай крывi

Сярэдняя: 4.6 (18 галасоў)

Не была на вайне ніколі,
не хавалася ў раўках,
але ў сэрцы жыве з маленства
перад жудасным часам страх.

У начы палыхне зарніцаю,
адгукнецца ў спіну "стой!"
Гэта памяць iдзе навальніцаю,
памяць нашай крывi с табой.

Засланяюць на небе сонца
мне армады жалезных крыл.
i бягу, ад iх не схавацца...
Мне б праснуцца хапiла сiл...

І таму кiнастужкi хронiкi
ужо мiнулай даўно вайны
не гляджу, апускаю позiрк я:
так балюча ад той бяды.

Не была на вайне нiколi
i не дай жа нам Бог спазнаць,
як пальецца чырвонай стужкаю
кроў с жаданнем не ваяваць.



Ну,нічога,не навучылася яшчэ

Ну,нічога,не навучылася яшчэ дзяўчынка працаваць над вершамі... А што такое працаваць? Напісаў(ла),узрадаваўся(лася) і паходзіўшы,пажыўшы,паснедаўшы,павячэраўшы - вярніся да верша,перачытай,пасмактуй...
Гарантую,знойдзеш і іншае слова дзе-нідзе, і рыфма набяжыць... Гэта,калі ты "жывеш" сваім вершам,як дзіцяткам родненькім,а не кінуў "нарадзіўшы" у Дзіцячы Дом,на - ("Вершы.ру"). Колькі разоў,адаслаўшы верш,я сам звяртаўся да Рэдакцыі,каб памянялі "тое-сёе".
і вось,напрыклад:у Вольгі
1."Не была на вайне ніколі,
не хавалася ў раўках,
але ў сэрцы жыве з маленства
перад жудасным часам страх." ...рыфмы няма,а чаму не пашукаць =

**1.Не была на вайне ніколі...
Не даводзілася мне...
Але сэрца шалее боллю,
за загінуўшых на вайне.

2."У начы палыхне зарніцаю,
адгукнецца ў спіну "стой!"
Гэта памяць iдзе навальніцаю,
памяць нашай крывi с табой."

**2.У начы палыхне зарніцаю,
быццам нехта ў спіну: - Стой!
Гэта памяць б'е навальніцаю,
памяць нашай крывi густой.

3."Засланяюць на небе сонца
мне армады жалезных крыл.
i бягу, ад iх не схавацца...
Мне б праснуцца хапiла сiл..." (ПРАЧНУЦЦА)

**3.Пачарнела неба знявечанае
ад патопу смяротных крыл.
Я бягу... і куды ж мне дзецца...
Мне б прачнуцца хапiла сiл...

4."І таму кiнастужкi хронiкi
ужо мiнулай даўно вайны
не гляджу, апускаю позiрк я:
так балюча ад той бяды."

**4.І таму кінастужкі хронікі,
адгрымеўшай даўно вайны,
я гляжу,не адводзячы позірку,
бо там гінуць Краіны сыны!

5."Не была на вайне нiколi
i не дай жа нам Бог спазнаць,
як пальецца чырвонай стужкаю
кроў с жаданнем не ваяваць."

**5.Не была на вайне нiколi...
І не дай нам Яе спазнаць...
Захлынаецца сэрца боллю,
за пайшоўшых туды паміраць...
*******
і што ж мы бачым,пасля мазгавога штурму?

ПАМЯЦЬ НАШАЙ КРЫВі,
(Вольга Лойка)
***
Не была на вайне ніколі...
Не даводзілася мне...
Але сэрца шалее боллю,
за загінуўшых на вайне.

У начы палыхне зарніцаю,
быццам нехта ў спіну: - Стой!
Гэта памяць б'е навальніцаю,
памяць нашай крывi густой.

Пачарнела неба знявечанае
ад патопу смяротных крыл.
Я бягу... і куды ж мне дзецца...
Мне б прачнуцца хапiла сiл...

І таму кінастужкі хронікі,
адгрымеўшай даўно вайны,
я гляжу,не адводзячы позірку,
бо там гінуць Краіны сыны!

Не была на вайне нiколi...
І не дай нам Яе спазнаць...
Захлынаецца сэрца боллю,
за пайшоўшых туды паміраць...

Працуй,Вольга,працуйце астатнія!

Вялiкi дзякуй, Вы выдатна

Вялiкi дзякуй, Вы выдатна апрацавалi верш. Але усё тое, што мела сказаць я, знiкла... Схавалася за цудоунымi рыфмамi. Я не паэт i нi на iмгненне не прэтэндую на гэта, мабыць таму не «дзеткi» гэта, а проста думкi, пачуццi i г.д.
Выбачайце, калi сваiм неразумным дзеяннем парушыла Ваш спокуй.
З павагай, Вольга.

Так,так... гэта так, што

Так,так... гэта так, што сэнсы верша памяняліся. Напэўна таму,што я - даволі пажыўшы чалавек (62 гады) і іншыя ацэнкі гісторыі,асяроддзя,але пачуцці Чалавека павінны мець фундамент:Сумленне(не блытаць з "сумненнем),Вера,Надзея,Любоў.
І, пішучы верш (літаратурны твор),неабходна памятаць,што пішаш не толькі да Сябе,
бо навошта тады выкладаецца да іншых,і трэба,няхай і папакутаваўшы у думках, выразіць Сваё,але,каб пранзала,шчыміла ў сэрцы,і няважка,аб чым ты пішаш - аб вайне,
аб каханні,ці аб прыродзе...
Таму нашы Вершы ПАВіННЫ быць ШАШЫМі дзетачкамі.
А "спокуй" мой ты не парушыла. Бо,усё,што здараецца ў жыцці Чалавека - Цуда, таму што, ты нарадзіўся (лася) і - Жывеш. А гэта і ёсць найвялікшае Цуда - Жыццё, што б
з табою не адбывалася.
Проста працуй.І калі я табе нейкую "праўку" зрабіў,то гэта не азначае,што я - настаўнік з "ацэнкамі". Я звяртаюся да таго ці іншага верша таго,ці іншага аўтара толькі ў двух выпадках: 1.Калі бачу,што дрэннавата і тады "сцябаюсь" - парадырую;
2.Калі адчуваю,што чалавек мае думкі,хоча іх выразіць,але шчэ,як маленькае дзіця,
не валодае вопытам АБЖЫТОГА АСЯРОДДЗЯ.
Таму - пішы. Пішы,працуя. Гэта не так цяжка. Прыходзе з Часам.

Паважаны Алег! (На жаль не

Паважаны Алег! (На жаль не ведаю як Вас по бацьку).
Не, я зусім не ўспрымаю Ваш водгук як адзнаку настаўніка. Гэта мінавіта меркаванне сталага чалавека, які ўпэўнены ў сваіх сілах і ведах.
Але мне здаецца Вы самі пярэчыце сабе, ну хоць крышку. Тое, што "выкладаецца да іншых", каб ад яго "пранзала,шчыміла ў сэрцы", на маю думку, павінна ісці з глыбіні душы, ад перажытых пачуццяў... Толькі тады гэта можа кранаць. Я не паэт, яшчэ раз паўтару, і часта за роўнымі класічна рыфмаванымі радкамі многіх паэтаў не магу ўбачыць нічога, акрамя жадання "зрабіць" выдатны верш. Можа таму, вывучыўшыся на "правільных",але пустых вершах, хочацца не звяртаць ўвагу на уласную адсутнасць рыфм... і больш аддацца пачуццям. Верагодна, можна навучыцца спалучаць рыфмы і пачуцці, але думаю, што для сапрауднага верша трэба не вучоба, а талент, якога у мяне няма.
Выбачайце яшчэ раз, дзякуй за адказ і ўвагу да маіх радкоў.
З павагай, Вольга.

Усё верна ты кажаш,Вольга,і

Усё верна ты кажаш,Вольга,і справа не ў "рыфме",хаця добрая,закавырыстая рыфма прыемна чытачу,ці слухачу.Напрыклад:У.Высоцкі,яго ўспрымалі,як спевака, "барда", і мала хто разумеў,што ў яго былі неверагдна-рыфмаваныя Вершы.
Ня лезь да "акадэмікаў" савецкага часу.Многае і многімі рабілася "ад сэрца",але і многае многімі рабілася "в соответствіі с партійнымі требованіямі" - ібо ЎСЕ яны былі членамі КПСС.Залезь да мяне на =Олег Буйницкий.Стихи.ру= там много и на русском языке і на беларускай мове,там я рускіх чытачоў знаёмлю з нашай Мовай, даю пераклады нашых слоў на рускую, і чытаюць! Чытаюц,кожны дзень ад 19 да 30 чалавек.
там я і эксперэмэнтырую,і душУ выкладваю Сваю на агляданне.

О, то там i cустрэнемся :)

О, то там i cустрэнемся :)

"адгукнецца ў спіну "стой!" -

"адгукнецца ў спіну "стой!" - паламаны памер радка.

не плохо

не плохо

??? "не плохо" ??? Ёсть ДВА

??? "не плохо" ??? Ёсть ДВА смысла: 1.Неплохо-одобрение),и Не плохо,а-(сомнение).
Так что,гость у тебя это - "не плохо,а совсем-совсем плохо",или, "не плохо,могло быть и хуже"....?
Или ты хотел написать - НЕПЛОХО,да с языком нелады?