Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Памяці маёй бабулі

Сярэдняя: 4.3 (10 галасоў)

Мая мілая, родная сэрцу бабулька!
Ты была мне адзіным і вечным прытулкам.
Вочы, поўныя смутку, адчаю і болю,
І бясконцай тугі аб бязлітаснай долі...
Вусны досыць спазналі гаркавага мёду,
Што раней цалавалі з такой асалодай.
З кожным годам ніжэй прыгіналіся плечы.
Дагарэлі жыцця хуткаплыннага свечы...
Хударлявыя рукі, бы тыя карэнні,
Ураслі ў зямлю. Ні хвіліны сядзення:
Вечны клопат і праца. Без адпачынку.
І за пройдзены шлях - аніводнай слязінкі.



Як бы чытаў пра сваю бабульку

Як бы чытаў пра сваю бабульку ....