Зарасла даўніной
памяць нашага рабства,
дзе быў пан,
быў бяспраўны халоп.
Дзе халопскія рукі
не ў галіне мастацтва,
а пад панскім кнутом
клалі сена ў сноп.
Пан, як рэч прадаваў,
абмяняць мог на срэбра,
мог ён так падарыць
сваіх уласных рабоў.
Ён не думаў аб іх,
у галаве яго цемра,
бо ён душы сцягаў
кнутам цяжкім у кроў.
Хто мог раны балючыя
загіць на іх целе?
Хто мог сэрца балючае
прытуліць ды зняць боль?
І чаму к ім анёлы,
з нябёс не зляцелі,
а ў вачах зноў застыла
ад слёз гаркіх соль?
Але дождж, вольны вецер,
вымыў, выдуў праклятую соль.
І рабы, як лістоцце, па ўсім
белым свеце,
ужо руйнуюць турмы сваёй столь.