Дай, дзяўчо, далоньку
Хлопцу маладому,
То Іван Купала
Кліча цябе з дому.
Марамі вяночкі
Паплывуць па Шчары,
Зацвіце зноў кветка
У лясным гушчары.
Таямніча сцежка
Вас абодвух маніць,
А у лесе водар
Галаву дурманіць.
Шчасце адшукайце
З тою чырвань-кветкай.
На вяселлі вашым
Месяц будзе сведкай.
Ну так себе(((
Ну так себе(((
Так хораша...І так мала.(
Так хораша...І так мала.(