Папараць-кветка, поўня і цень.
Толькі апоўнач, не ўбачыш удзень.
Толькі адна ноч падорыць дзівосы.
Папараць, сосны, яліны, бярозы.
Я ж тую кветку не ў лесе шукаю,
Як расквітнее ў пакоі, чакаю.
Папараць кветкай здаюцца лісточкі
Дзіўнай Купала-Іванаўскай ночкай.
Поўня на цені ўскрывае бутон!
Нават не ведаю: ява ці сон?
Кветку ж сарваць са сцяны немагчыма,
Здзіўлена толькі ўглядацца вачыма.
Вецер па небе зноў воблакі гоне,
І захінаецца срэбная поўня.
Знікла і кветка з-за хмаркі высокай,
Што не паспела мігнуць нават вока.
Вось летуценнае шчасце зямное:
У рукі не ўзяць, проста прывід і мроя.