Гучанне музыкі, цудоўнай музыкі.
Заплюшчы вочы, мы ўваходзім у павароты
на поўнай хуткасці, на цёмнай вуліцы,
адчуўшы страх, адразу зразумееш хто ты.
Я думаў ведаю, дзе скалы чорныя,
дзе на паўднёвых схілах множацца раслiны.
А хмары снежныя пад коўдрай белаю
схавалі ад вачэй тыя мясцiны.
Малюю лініі ў дні маўклівыя
праз ноч бясконцую i доўгія размовы.
Цяпло патрэбнае праз шыбы токiя
знікае дзесьці - свет той не вядомы.
Паперкі тонкія, цукеркі смачныя
а назвы іх - усе ветлівыя словы.
Чытаю ўслых, шырока ўлыбаюся.
Няхай мой выбар будзе выпадковым.