Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Пара спатканняў

Сярэдняя: 3.6 (21 голас)

Пара спатканняў

Нас гасцінна зайсці запрашае
На бярозавік сонечны гай.
У пупышках жыццё набухае,
Расквітае святлом небакрай.

Паспяшайся, глядзі, не спазніся
На спатканне з імклівай вясной,
У блакітнага дня закуліссе,
Адурманенае сон-травой.

Чуеш ветру дрыготкія спевы?
Бачыш мрояў начных чараду?
Твае вусны расчуліць няўмела
Красавік пацалункам дажджу.

Дотык тонкіх, гарачых запясцяў
Панясе ад дарэмных трывог,
Птушкай з выраю вернецца шчасце,
Паспрабуй жа не ўспудзіць яго…



Вельмі джобра на мой погляд

Вельмі джобра на мой погляд

Ладны верш атрымаўся,

Ладны верш атрымаўся, Ладзімір! Просты, цікавы, выразны, не перагружаны метафарамі. Нікога не слухайце, той хто піша пра ўзровень пачатковай школы, напэўна не ведае ніякага ўзроўню. Няхай спачатку навучыцца водгукі пісаць без памылак.)
(Настаўніца)

На ўзроўні вучня пачаткоовай

На ўзроўні вучня пачаткоовай школы. Задаткі ёсць. Поспехаў!