Бывае дзень не задаецца.
Увесь свет вакол – дзярмо.
Усё нечакана ўшчэнт псуецца.
Навошта мне жыццё маё?
І сонца як ліхтар пабіты.
І там і тут, усё баліць.
Абставы так таленавіта
Абстаўлены каб толькі біць
І цяжка нават адгукацца.
З усіх бакоў не прадыхнуць
І немагчыма спадзявацца,
Што будзе лепей як небудзь.
Але пачуеш ад суседа,
Што ён учора лоб пабіў,
І пасвятлее трошкі неба.
Я не няшчасны - не адзін.