Пастукалі ў дзверы хаты:
— Хто там?
— НКВД! Адчыняй!..
Забралі раніцай тату...
Ад стрэлаў спалохаўся гай,
Асіны дрыжалі і клёны,
Дубы жалудамі плакалі...
— Адчыняй! — крычалі шалёна,
У шыбы білі прыкладамі,
І ў новых стралялі ахвяраў...
— За што? — шумелі бярозы...
Ды кулі знішчалі іх мары
І крыжавалі лёсы.
Фінал верша не атрымаўся. А
Фінал верша не атрымаўся. А пачатак абяцаў нешта мацнейшае.
Вершы
Вершы вельми добрыя, гисторыка-праудзивыя и шчырыя.