Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пацеры да мовы

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Мазалёвая,
з крываточынай,
і не сынава,
і не доччына,
паўсядзённаю,
усяўладнаю,
як жыццё-быццё,
безагляднаю,
мова родная,
Богу годная,
уваскрэсні, прашу,
НАРОДНАЮ,
каб вясна мая
ачмурэлая,
як пялёстачак,
белым-белая,
засвяцілася,
усміхнулася,
жылкай кожнаю
адгукнулася:
добрым — шчырасцю,
шчырым — шчодрасцю,
шчодрым — міласцю,
мілым — роднасцю,
родным — дзейнасцю,
дзейсным — вернасцю,
верным — мірам
і вечнай еднасцю.