А раптам трэсне зямная вось у дзве тысячы дваццаць шостыМ
Раптам, -- скруцяцца ў скрутак нябёсы, планеты і высокія зорЫ
Аднойчы ўпадуць на пакосы, як космаса росы на травы і потыМ
Проста - выбухне свет, - разляціцца зямелька на друз і асколкІ
Толькі -- дзесьці ў сусвеце сіратлівыя душы вандроўных зямляН
Аб’яднаюцца сілай Любові, сальюцца маленечкім сонцам, і ўсЁ
Мы, нібыта камета, ў бясконцым бязмежжы прастораў праззяеМ
святЛ-ОМ
О
Г
А
C не, СВЯТ ЛОГАС, не? Святло гасне! Святло гасне