Пазлы
кавалкі маёй душы
параскіданыя,
несабраныя
адзін да аднаго не падыходзяць
валяюцца сабе
па цёмных кутах памяці маіх сяброў
па цёмных кутах кахаючых бацьковых сэрц
непаслухмянае жыццё гуляе ў пазлы
і не спяшаецца збіраць кавалкі ў адзінае цэлае
не магу ні ў чым дапамагчы
аніякага ўяўлення не маю
як павінна выглядаць мая будучыня
і толькі адзін лёс усё ведае
маўчыць нягоднік
кажа - “спрабуй”