Часамі сьвяточнымі пышных парадаў
Хвілінамі злой бытавой мітусьні
Аўтобусны транспарт развозіць мінчанаў
Напружана труцца мазгі аб мазгі
Зьціраюцца думкі, пачуцьці ды мары
Я чуў, нават нехта згубіў вось так чэсьць!
Трэ памятаць: побач зладзюга паганы!
Грукоча па вуліцах бляклая жэсьць
Ўсё хтосьці на кімсьці кудысьці кагосьці..
Куды там - каханьне, мне б выцерці пот!
З панурых трамваяў мінулых стагодзьдзяў
З шчасьліваю ўсьмешкай выходзіць народ
І толькі кіроўцу ў кабіне прывольна
Зьнікаюць салёны ў айчыннай папсе
Спаліў цыгарэтку, сказаў усім сонна:
"Тралейбус зламаўся. Далей не ідзе"