Радаван Караджыч
Пекла, якое прарвалося
Любая, хутчэй за ўсё чула ты,
Але зараз пра гэта маўчаць.
Да нас пекла праравлася з пустаты
І пекла нас будзе прымаць.
Я вокам пяшчотна цябе не крануся,
Бо чорт цябе можа забраць.
Усё, чым нас пужалі ў сьмяротныя дьні,
Усё каля нашых дзьвярэй.
Цэрберы, гідры, не толькі яны…
Рыкаюць на думкі людзей.
І зараз я аб адным памалюся:
Каб скончылась гэта хутчэй.
А сьмерці няма, не пужае турна.
Ці ў пекле баяцца мне цьмы?
Магіла – акоп і магіла – сьцяна,
Куды адступаем мы.
Няма мяне – сьмерці не пабаюся,
Жыцьця ў пазыку не спытаемся мы.
Паўстанем жа, дзеці свабоднай краіны,
Падымемся вольна і сьмела.
Каб пекла з твару нашай Радзімы
Назад пагнаць у пекла.
Клянуся я, любая. Шчыра клянуся:
Яшчэ наша песьня ня сьпета.