Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПЭНСіЯНЭР-НАСТРАДАМУС пра думы Пана аб КРАСНЫМ ДНЕ КАЛЕНДАРА (7 лістапада).

Сярэдняя: 4.7 (43 галасоў)

Лістапад... Лістапад...
Восень...
Як заўсёды,сумна...
І сыночак мой - "ня рад"...
Што б для радасці прыдумаць?

Ураджай з палёў сабраны...
Сеяць?..
Гэта шчэ "ня скора"...
Во!
Збяру я на нараду
свой "лектакрат"
ў сталічны горад!

Давяду да іх задачы,
пакажу ім іхны шлях,
патрабую справаздачы
ў міністэрскіх раззявак!

Памяняю: крэслы,месцы...
Каго – сюды,каго – туды...
І – палаю за бяздзейснасць
Давяла што да бяды!

Прапясочу прад народам...
Так,каб ведалі яны,
хто завёў нас у балота!
То жа мне – "сусаніны"!

Гэта ж мне дасталісь люді...
Робяць справы ўсе "ня так"
Я!
Адзін!
Павінен!
Думаць...
Пра краіну...
Што і як...

Парашаўшы справы з людам,
дам ім -
чоткій "бацькін" план.
Заадно імпэрыялізм асудзім!
Бо - не па-ПУЦінскі
з імпэрыялізмам нам!

А сыночку
гамузам
адобрым святка,
каб ён скакаў,як петушок.
Я ж яму – атец і матка,
і - сяброўка, і – дружок...

Будзе ў сына ўсё па-царску!
Людзікі,.. салдацікі,.. танкеткі...
Мой Мікалай –
ў мундыры гэнэральскім!
Пасярод параду,як канфетка...

Кловуны паскачуць-папяюць...
Фэйерверкамі апоўначы пульнуць...
Запісаў усё,
мыныстр абароны?
…і,.. таго…
мундзірчык Колькін
пачысціць не забудзем!
Колька! Сын,сюды ідзі!
Смету празднічка твайго
размяркуем,
і абсудзім…
***
(9 кастрычніка 2011 г.)



"Навошта ж мовы щ народаў

"Навошта ж мовы щ народаў розныя" безумоўна мацнейшае.
Там яскравы доказ таго, чаму нельга будаваць мясцовую, а яшчэ больш уласную "вавілонскую вежу" вышэй агульнага.
А тут і пра дзіця, якое гадуецца і на такіх словах-аскепках.
Каб не трапілі гэтыя аскепкі ў сэрдцы людскія, як таму Каю па казке Г.Х.Андэрсэна "Снежная каралева".
На мой погляд агульная стратэгія зруйнавала канкрэктную тактыку першых радкоў.
Мабыць і памыляюся.
Дабранач.

Франк... Я цікаўлюсь,што ты

Франк... Я цікаўлюсь,што ты Пішаш...
Чаму Ты не чытаеш мяне?...
***
Пісьмо акадэмікам ад пэнсіянэра.
( …курыца? …ці яйка? …мова? …ці народ?)

Было раней што: курыца, ці яйка?
Турбоціць гэтая дурота
спакон вякоў вучоны свет…
Па мне ж,..
дык курыца, як ежа, годна…
Ды й смачна - раніцою, ці ў абед…
Гатуй яе – кавалкамі, ці цалкам!
А яйка – выпі, ці – ўскалаці амлет!
Дык – не…
Праблема…
Курыца, ці яйка?
Што ж было раней?
Ах, божачкі, у акадэмікаў такая вось дурота…
Па мне ж,
прыпраў паболее дабаўце…
Каб было смачней…
Паелі, і бярыцесь за сапраўдную работу!
А не займайцесь ахінеяй!
Ёсць справа добрая, не абыякавая.
Яна цікавіць увесь вакольны Свет.
Раней узнікла мова родная,
з’яднаўшая насельніцтва - ў народ?
Цікава…
Не неверагодна…
Ці – не?
… і ўсё было - наадварот?
Вось гэта – справа! А то: курыца, ці яйка?
Пазакідаюць людзі вас тухлянкамі!
А то – ўскалоцяць з вас амлет!
О! Колькі дысертацый будзе тут!
З гіпотэзамі,.. спрэчкамі,.. дыялагамі…
Займіцесь…
Вы ж - вучоны люд!
Насельніцтва стварыла мову родную? Ці – наадварот:
яна - стварыла з нас Народ?
Найшлі займацца чым! Курамі, пеўнямі, ды яйкамі…
***+***
(уначы 2 верасня 2011г.)

Я правожу размовы з дзецьмі з каледжаў,дзе ўпор на БЕЛАрускую МОВУ.
Давай і цябе падцягну?
Зараней кажу -
за гэту СПРАВУ не плацяць...
Але,гэта галоўнае?

усе - баяцца 7..

усе - баяцца 7..

Пытаю,у ВАС, моладзи...

пытаю,у вас, моладзи... :
чаму баітесь?