Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перад мальбертам

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Перад мальбертам, як іконай,
Душа ірвецца да нябёс,
Каб ласкай Божай блаславёнай
У фарбах вылепіць свой лёс.

А лёс мой – маці Беларусі
Веліч неба, крыўда й боль...
О, як сабраць мне краскі ў скрусе
Душой, ахутанай у золь?

Каб перадаць сваё маленьне
Прад гэтай Божаю красой:
Прад васільковым азарэньнем
Палёў. Лугоў, квітнеючых расой.

Прад гэтай вечнай песьняй хлеба-
Што, з сонца вытканых, жытоў.
З ільноў, праменяцца што небам.
З ружовай мройнасьці садоў...

Ды ўжо даўно мая палітра-
З Палесься вечных туманоў-
Як я сама, п’е водар ветру
З маіх надпрыпяцкіх лугоў...

І блякне кобальт срэбны ранку.
Хмурнее возера блакіт-
Тут чорнай, мёртваю бусьлянкай
Ляжыць журба паміж ракіт.

Ой вы, чарнобыльскія цені
Невыказанае тугі...
Крылом зламаным Птушкі Жэні
Баліць мой пэндзаль дарагі...

1989



Аж працягнула. Ёсць

Аж працягнула. Ёсць пачуцце... ёсць шчымота...
Ніначка,а на Радзімку не ахвота?..
За ВЕРШ, дзякую.