Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Перад табой не стану на калені

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

перад табой не стану на калені,
а мо і стану, плюнуўшы на ўсё.
ды ўсё ж мае пачуцці не змярцвелі,
ды ўсё ж маё каханне не тваё.
ізноў душа не пападае ў ноты,
шыпіць, рыпіць і не дае паспаць.
мо ты мой крыж пакутны і гаротны?
мо гэта лёс - ня верыць і кахаць?
не разам мы, але усё ж прыемна
мне на цябе глядзець і разумець:
на тое маю шанец, каб таемна
і безадказна моўчкі вар'яцець.
ды як бы ў сэрцы раны не балелі,
дай растлумачыць мне табе адно:
"перад табой не стану на калені,
а мо і стану, плюнуўшы на ўсё...."



Паэт павінен абдумваць кожнае

Паэт павінен абдумваць кожнае сваё слова.

Калі стаць на калені і плюнуць "на ўсё", падумайце, куда пападзёце і што можна атрымаць наўзамен! :-)

Добра, вельмі добра!))

Добра, вельмі добра!))