Я пераклаў тваё маўчанне
вольным вершам.
Усё, што не пачуў
і не хацеў казаць.
Папера вытрымала словы.
Са здзіўленнем
адчуў міжволі на працягу дня,
што пераклад
не выклікае захаплення.
Я не сучасны,
вельмі не дакладны,
і далёка
не першы, з тых,
хто спрабаваў цябе
перакладаць.