Я думала даўно забыла
Хлапца таго з блакітнымі вачыма,
На золку песню салаўя,
Духмяны бэз ля ручая.
Сцяжынку ў полі, ядраныя росы,
Вяночак з кветак на русявых косах...
Мне з ім не суджана ў жыцці
Адной дарогаю ісці.
Вятры шугаюць, маразы, завеі,
Ды толькі ў сэрцы недзе палымнее
Усе мінулыя гады
Каханне першае заўжды.
Ты мне маю Ларысу
Ты мне маю Ларысу нагадала...
Яна ніколі не была маёй.
Яна са мной свой час губляла...
А я той час і сёння маю з ёй.
Гаворыш першы назаўсёды?
Аб першай цяжка так казаць.
Са мною побач не нагода.
Як лёгка з ёю жыць і ўспамінаць.