У вішнёвым садзе , белым і квяцістым,
Там дзе сустракалісь кожны дзень з табой,
Там , дзе цякла рэчка ,і ў вадзе празрыстай
Плыла ціха лісце ад вярбы старой ,
Там сустрэў я шчасце у сукенцы белай
І з вачыма , поўных ,сіні васількоў,
Там хадзьбою першай , лёгкай і нясмелай
Вёў цябе дахаты ад сваіх садоў.
Там , дзе неба поўна хмарак белакрылых,
Дзе над хатай нашай буслава гняздо ,
Мы тады з табою шчасце не дзялілі...
Бо было ў нас шчасце на дваіх адно.
iдылiя
iдылiя