Заўсёды першы белы снег,
І так было ад веку,
Нібы здымае нейкі грэх
Любому чалавеку.
І лёгка на душы тады,
І тою вось парою,
Крануць прасторы і сады
Так хочацца рукою.
І што ёсць моцы закрычаць,
Адказ пачуць з нябёсаў.
Што будзе снег благаслаўляць…
Людскія нашы лёсы.
І песціць сэрца белы снег
Яму ў душы малюся.
І наш агульны нейкі грэх
Ён здыме, спадзяюся.