Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ПЕРШАСЬНЕЖКА

Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

А калі ўжо здаецца, што выйсьця – ніякага,
і што шэраю фарбай запэцканы лёс, -
Раптам бачыш, як белае, чыстае, мяккае,
Першасьнежнае дзіва сыходзіць з нябёс.

Палахліва-нясьмелае, -
белае-белае...
Урачыстае, -
чыстае, чыстае, чыстае...
Суцяшэннем-спагадаю
падае, радуе...
Закалыхвае –
ціхае, ціхае, ціхае...
А я вышняю цішаю верш гэты вышыю,
Першасьнежжам журбу сваю зацерушу,
і стэрыльна-нябеснаю белаю цішаю
Забінтую параненую душу.



Прыгожа, мілагучна, нібы

Прыгожа, мілагучна, нібы ціхая калыханка для параненай душы. Ды й іншыя вершы не горшыя. Дзякую.

Гэта так сумна і прыгожа

Гэта так сумна і прыгожа адначасова.

Прыгожа, цудоўна і

Прыгожа, цудоўна і аптымістычна напісана.