(СШ № 1 г.Ашмяны)
Калыска-маці, школа наша ПЕРШАЯ!
Ты – першая па назве і ў быцці.
Хачу аддзячыць гэтым вершам я
За тое, што была ў маім жыцці.
Тут нас вучылі цуда-педагогі:
Арлоўская, Савіцкі, Цукерзіс...
Ты адкрывала нам шляхі-дарогі,
Ты акрыліла нас і узняла увысь.
Дзе б я ні быў,- заўсёды помніць буду
І першы клас, і першы школьны вальс,
І аднакласнікаў ніколі не забуду,
Але найбольш, мае настаўнікі,- ўсіх вас.
Цаню і помню Луню, Кісялёву,
Лясную, Фішкіна, Прыстром,
Аўчыннікава, Зенчанку, Шастову…
У гэтым радзе – Сідаровіч і Пятроў,
І Зыль, і Ральчык, Міхалкевіч,
Кастрыца, Верхаводка, Касюдэк,
І наш дырэктар – слынны Захаркевіч,-
Выдатны кіраўнік і добры чалавек.
Гады прайшлі. Мы ўсе даўно не дзеці,
І ў іншай школе я – дырэктар сам,
А ПЕРШУЮ, усё ж, лічу найлепшай ва ўсім свеце.
І кожны раз сюды прыходжу, як у Храм.
(1999).