Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першы летні месяц - чэрвень

Яшчэ не ацэнена

Першы летні месяц - чэрвень -
Лета ранняга пара!
На канікулы паедзе
Да бабулек дзетвара!

Вабіць лес духмянай смолкай!
Зеляняць вакол палі,
Каляровая вясёлка
Рукі цягне да зямлі!

Зацвілі валошкі ў жыце
І рамонкі ля дарог…
Сонца песціцца ў блакіце,
Грэе промнямі мурог.

Вераб’і шчабечуць звонка,
Па галінках - скок ды скок.
На слупе сядзіць сарока,
Грэе чорна-белы бок.

А па вокнах скача жвава
Зайчык сонечны, прамень.
І гусыня, быццам пава,
Сустракае новы дзень!

Рана ўстала Мася кошка,
Мыш злавіла і змяю.
Напалохала нас трошкі,
Каву знюхала, што п’ю.

Потым кінула здабычу,
Зноў пусцілася ў лясы.
- Мася! Маська! - Кошку клічу.
- Дам, вярніся, каўбасы!

Але, братка, гэта - лета!
Чэрвень месяц на дварэ.
Усміхаецца кабета:
- Дзень над ноччу верх бярэ!