Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першы пацалунак

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Першы пацалунак
напоены цішынёй...
Не зразумець -
саладосьцю ці горыччу
поўны ён,
прахалодай, а можа,
жарам? -
не разабраць.
Як ўсплеск зарніцы
глыбокай ноччу -
першы пацалунак,
напоены цішынёй -
не ясны.
Дзіўны.
Прысмак медзі на вуснах.
І толькі пытаньне:
няўжо вось так
цалуюцца?
Першы пацалунак,
напоены цішынёй -
зьдзіўляе...
Узмах вясла, ўсплеск вады -
лодка плыве па плыні -
ноччу глыбокай.

...Усё Таямнічае -
вабіць спазнаць Яго.



Дзякуй стваральнікам сайта!

Дзякуй стваральнікам сайта! Рада.