Дзяўчынка на сьнезе танцуе.
Пяшчотныя пальцы замерзлі,
сама схаладзела.
Но доўгае па
калыша упругкае цела,
спружыніць ступня.
І рукі крылАмі
ўзлятаюць у неба...
Сьнег ціха мігоча -
халодны, дрыготкі.
Яму чалавечае плоці
ня ведама тонкая галізна.
І цёплага цела
ўзлёты і рухі
ня ведамы сьнегу...
ён сфінксам застыне
ля ног, ля агню,
падножжам справедчнага
алтару.
Вось так і пачуцці мае -
дзяўчынкай на сьнезе
танцуючай -
агалены і цяплы.
Калі я кахаю -
на Зорку лячу
ў сьнезе халодным,
у сьнезе лячу...