Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Першы снег сыпануў на світанні...

Яшчэ не ацэнена
Першы снег сыпануў на світанні —
Светлы пух на платах, на траве,
Што сказаць вераб'ю ў спачуванне?
Пастаю, памаўчу —
                        хай жыве.

Весні гром пракаціўся нясмела —
Быць цяплу, быць святлу, дабраце.
Што сказаць гэтай яблыньцы белай?
Памаўчу і пайду —
                        хай цвіце.

Спорны дождж над пажоўклаю нівай
Жыту горкую смагу запіць.
Што сказаць мне бярозцы шумлівай?
Падыду, абніму —
                       хай шуміць.

Ліставей на лугах, на балоце.
Завядання разгул не суняць.
Што сказаць жураўлям пры адлёце?
Пастаю, уздыхну —
                        хай ляцяць.


цудна. вашы героі ажываюць ад

цудна. вашы героі ажываюць ад радка да радка....