Сцежкі ня мераны, хвалі не гладжаны,
Вецер пра нешта пяе.
Грозна-зласліва і цёмна-адладжана
Хмарны разгул настае.
Трумы задраены, вёслы ва ўключынах,
Ведаем курс напрасткі.
Штормы, палундры, аўралы - ўсё ўключана,
Лодку вядуць маракі.
Компас надзейны і карты правераны,
Верым, што нам павязе,
І каля роднага нашага берага
Вецер пра нешта вярзе.
Здадзены швартавы, вецер панурыцца,
Любая жонка , бывай!
Калі вярнуцца назад не ўдасужыцца,
Нас супакоіць адчай.
так і цягне ў вялікі паход...
так і цягне ў вялікі паход...