Плакаць,сьмяяцца ды лезьці са стогнам на сьцены,
Сэрца з грудзей вырываць пасінелай рукой,
Доўга бязглузда глядзець на надзьмутыя вены,
Ціха маліцца ды клікаць жаданы спакой,
Моўчкі шалець і дражніць сваім шалам нябёсы,
Мары свае выклінаць, але марыць ізноў,
Прагнуць прапасьці бязь сьледу, бы лёгкія росы,
Сорам сьлязьмі выклікаць у памерлых дзядоў,
Прэчкі ўцякаць ад дурнога бястварага рою,
Гвалціць чарнілам паперу, стагнаць уначы,
Скрыгаць зубамі, душыць непатрэбную мрою…
Восень зьліецца з душою, крычы, не крычы.
Плач, калаціся ды лайся, зьвівайся ў вяроўку,
Скуру сарві зь сябе ў пошуку новай бяды,
Біся аб сцены, душы сябе зноўку і зноўку…
… восень пад лёдамсхавае твой крык назаўжды.
…са стогнам здьвігаюцца
…са стогнам здьвігаюцца сьцены,
каб не выпаўз жывым,
сэрца збегла - апусцелі вены…
і, няма крыві…
…плач тэатральны –
ня ціснуцца слёзы…
галава, як гарбуз,
аб сьцены грыміць,
вар’яцтва – забава цвярозых
паэтаў…
Ня трэба паэтаў лячыць…
Жыватрыпешчушча.Моцна.Гэты
Жыватрыпешчушча.Моцна.Гэты верш адчыняе шлях да таго, што робіцца ў душы парою
Ты, браток, ну, і пессіміст!
Ты, браток, ну, і пессіміст! Вязень сённяшняй сістэмы ці ахвяра непадзеленага кахання? Жыццё наперадзе, кінь дурное. Пачытаеш - быццам пісана намыльваючым вяроўку. Жыві спадзяваннем, ці і яно здохла?
Не можа быць!
спадабалася. пішы яшчэ!
спадабалася.
пішы яшчэ!