Над краiнай — хмары, хмары…
Крыкнеш гучна — глуха, глуха…
Нашыя надзеi-мары
Замятае завiруха.
Жах у чалавечым сэрцы.
Цемра ў краi даўгачасна.
Толькi у тваiм вакенцы,
Ў iм адным, сьвятло ня згасла.
Выйдзi, ясна панна,
Выйдзi, мая кахана.
Я цябе чакаю ў парку,
I са мною мае конi,
Што па сьнезе ад фальварку
Да няздрадзiўшага войску
Панясуць нас шпарка-шпарка,
I нiхто нас не дагонiць.
Цераз пожнi, цераз пушчы,
Мiма вёсак, мiма вежаў,
Мiма замкаў старажытных
Да мясьцiн, дзе нас сустрэнуць,
Да мясьцiн, дзе падтрымаюць
Нашы сябры-аднадумцы
З усёй Рэчы Паспалiтае.
Па расьцерзанай Айчыне
Чужаземны Войскi рышчуць.
Крумкачы спраўляюць трызну,
Але зьнiкнуць папялiшчы.
Незалежнасьцi паходня
Ў нас i гонар, i сумленьне.
Пад харугвамi з "Пагоняй",
Пад сьцягамi "Адраджэньня".
Прыйдзем, ясна панна,
Прыйдзем, мая кахана,
З нашым войскам незалежным
Да сваёй зямлi адзiнай.
Вернем лясы i паркi,
Вернем свае фальваркi.
I калiсьцi непазьбежна
Мы адродзiм ўсю краiну.
Нашыя маёнткi ў пушчах,
Нашы вёскi, нашы вежы,
Нашы замкi старажытныя.
Ад Балтыку i да Крыму,
Да мясьцiн, дзе падтрымаюць
Нашы сябры-аднадумцы
З усёй Рэчы Паспалiтае.
Спадару Мельникове,пропаную
Спадару Мельникове,пропаную Вашое милости Вашую песню "Гэта мы",выложеною русчизной -- старобелоруским языком. Як кгды кого зацикавить мой убогий твор -- рад одозвы,меркавани чии прочитаю . Подаю до Вашае ведомости не весь выклад, только первую дельницу и <припев>
Мы ёсть
Где хто не оддал словом "бывай"
Одно погледом проводил.
То не значить -- в ростырках край,
То подобно -- хто пересолил,
И коли не видати -- куды
И надеи не ёсть на кого,
Прилучаемо се громады,
Кгды волають звоны, ты послухай своего.
<Припев>
То ёсть промень, се вторгнувший в тень,
То ёсть слово, иж гонить тугу,
То ёсть новый солнечный день,
То ёсть през перешкоды рух..
Так прыемна даведацца аўтара
Так прыемна даведацца аўтара любімага спеву. Дзякуй Вам шчыры. Уяўляеце, я шукала гэты спеў у класікаў. Ён сапраўды напісаны ў стылі Караткевіча. Ваш спеў - натхненне і бальзам для гісторыка.
Выдатныя словы, выдатная
Выдатныя словы, выдатная песьня, Андрэй! У захапленьні ад яе шчэ з далёкіх 90-х. Юрась Півуноў.