Прачнуўся.
Ноч зышла.
Світае…
Звычайны будзе дзень:
каму ў дзіцячы садзік,
каму на працу,
а каму – ў магілу…
…у поцемках жывем.
…святла ў краіне не хапае.
…сустрэўшысь, рукі наспех жмем –
самім сабе сваё распавядаем.
І колькі ж нам у цемры шчэ таўкацца?
Дазволь дзіцёнку дапытацца:
- Чаму ты, Божа, Беларусь пакінуў?
Пакінуў, дзетак, без нагляду…
Няўжо не бачыш,
як патрэбен Ты свайму народу?
…падманамі Адзін нядобры ўзяў Уладу
казніць і мілаваць тваіх дзяцей,
як шчанюкоў бязродных!
І доўгі час жывем мы ў цемнаце:
няма святла, няма надзей…
Нядобра гэта, Божа…
Ой жа, як нядобра…
Ты Бог!
Ты – Бацька наш! Мы – дзеці…
…гатовы вечна ў рот Табе глядзець мы,
і помач ад Цябе прымаць…
Гаруе без Цябе Радзіма-маць…
А ты – няведама гуляеш дзесьці…
28 верасня 2011г.
адам. дзе ты.-клiча чалавека
адам. дзе ты.-клiча чалавека Бог(беларуса у тым лiку).Але чалавек не сьпяшаецца да Бога у Царкву.Ен хоча яшчэ пагуляць, памудрстваваць, пажыць пасваей волi.Як прыдзем да Бога, Ен абавязкова дапаможа.
Сярожа,Верш - гэта не крыкі і
Сярожа,Верш - гэта не крыкі і ўсхліпы паэта,Верш - вобраз краіны,часу,
асяроддзя і т.д. У Вершах не павінен быць Паэт і яго асабістае жыццё...
Ён павінен адчуваць усіх адразу і "казать" ад іх усіх,ці кагосьці з іх,героя,як кажуць у літаратуры...
і падумай: Мы - рабы Божыя,ці - дзеці яго?
"
***Я не болен, но измучен болью...
и устал я эту боль носить…
Господи,
я кто Тебе:
Твой Сын, иль раб-невольник?..
требовать я должен, иль просить?..
Господи, поверь мне и прости,
у меня Душа больна -
а телу моему не больно!
А Душа у всех у нас болит
Вот она и есть невольник:
мы Её не слышим,
а Она устала нас носить…"
**+**
А калі мы _дзеці Божыя,тады Іісус - братік наш...
не стихи, а редкостная
не стихи, а редкостная бредятина. это не поэзия. ее даже и близко в данных опусах нет.