Прапанова!
Браточкі акторы!
Пан Пінігін!
Пачухай патыліцу!
Талент ёсць сярод нас,
катораму –
давялося Акторам радзіцца!
Мы,
на нашай балотнай вёсачцы,
кожны раз раты разяваем,
калі слухаем, як ён галосіць,
як народу краіны “спявае”…
Драматычны Актор…
Ён і свойскі, і – грозны.
Іншы раз дапушчае камЕдь.
Поўкраіны рагоча – “Калхознік”!
Поўкраіны – сорам бярэць.
Колькі год на “народнай сцэне”…
Прафэ-э-э-
сіянал…
Не аматар!
Прападае нябожчык бясцэнны…
Забяры, пан Пінігін, у тэатр…
Не на месцы патрэбным хлопец…
Грае…
На “Брава!” заўжды і на “Біс!”.
А – ненавідзя, калі яму хлопаюць…
Трэба з хлопцам штосьці рабіць…
Забяры ліцадзея!
Верыцца –
Ён паслухае, бо ты –Коля.
Ў “Бацькі” з “сынам” –
Спекталя здейсніцца!
Бо – яму,
Як народ гамоня,
у тэатры – самае месца!
*
(20 кастрычніка 2011г. уначы)
Трапна,Пан Буйніцкі! Не ў
Трапна,Пан Буйніцкі! Не ў брыво,а ў вока!!!