Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пісьмы

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Сягоння раніцай Міколу
Кузьма ля пошты напаткаў.
-Што сумна так глядзіш наўкола?
Мо, хочаш выпіць?! – запытаў.

-Ты што, Кузьма?! Ці з дуба рухнуў,
Ці жонка есці не дае?
Ад грошай можа і не пухну,
Ды, колькі ёсць – усе мае!

Забыўся, мабыць – я ўжо кінуў.
З паўгода, пэўна, як не п”ю!
Ля пошты ў скрыню пісьмы кінуў…
Аб”явы кожны дзень даю.

Ва ўсе газеты… Можа дзесьці
Душа, такая, як мая,
Чакае пару… Ты данесці
Мне пісьмы памажы! Бо я

Яшчэ з мяшкамі павалюся
Сярод дарогі – я ж жаніх!..
Раней быў дужы – не хвалюся –
Адзін мог выпіць за траіх.

-А што хоць пішуць? Ці сакрэтна!
-Ды не, Кузьма, я не таю…
Амаль у кожным… І канкрэтна:
-Паслухай, забяры маю!

Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец,Валожынскі раён)