Мае суседзі фарбавалі неяк плот.
Напрыканцы ў бляшанцы фарба
засталася.
З яе й пачаўся гэты жах (ці анекдот?),
які ўтварыла банда ўнукаў — Наста з
Васям.
Малькі рашылі: упрыгожыма казу.
Яна ў бялюткім споднім — голая якаясь.
Намалявалі на храбціне паласу
і атаропілі: "Прыгожа! Не лякае!"
Пасля прайшліся пэндзалёчкам па
баках,
затым, шчыруючы, спусціліся на ногі.
Ніжэй, ніжэй... Каб не хадзіла ў
"беляках",
дамалявалі капыты яе... і рогі.
Зірнулі збоку на тварэнне і ў анфас.
Крыху падмазалі на шыі і на носе.
І, падсумоўваючы вынік словам
"Клас!",
у свет адправілі — у вёску — па дарозе.
А ў вёсцы дзядзька жыў вясёлы (і
жыве),
які гарэлку піў (альбо "прымаў на
грудзі").
Па п'яні ў дзядзькі "караціла" ў галаве
і ён "слязу пускаў", што болей піць не
будзе.
Але жыццё ізноўку "брала ў абарот",
і трэ было заліць душы сваёй паланне.
Дык да таго ужо дапіўся, абармот,
што бачыў яву навакольную ў тумане.
А тут прачнуўся, глянуў мелькам у
акно —
і ачмурэўў — каза зялёная на траўцы!
"Няўжо гарачка з будуна? Ну і кіно!
Капец! Да козачак зялёненькіх
дайграўся!"
Ужо суседзі пагалілі той "шэдэўр",
ужо гарэзаў не цікавяць болей козы,
а наш "герой" "сухі" і сёння —
"лечыць" нерв
"няпітаманіяй" — нудотаю цвярозай.
Хаця заўчора, мне здаецца, бачыў я,
што ён дамоў ішоў, хістаючыся зноўку.
Цяпер вось думаю сабе: чарга мая
плот фарбаваць і запрасіць унука
Воўку.
Мы створым хуткадапаможную арцель:
так "закадзіруем", што пройме
назаўсёды.
Калі ў вас хтосьці не прачухаў вечны
хмель,
нас запрасіце, мы й да вас прыедзем...
Згода?
24.06.2014
вельмі цікава, вельмі, трэба
вельмі цікава, вельмі, трэба паспрабаваць на практыцы.
цудоўны сродак ад алкагалізму
цудоўны сродак ад алкагалізму