Побач — ты. Што мне лета са слотай! Сэрца з радасці б’ецца гучней. Заблуджуся з вялікай ахвотай у святле прамяністых вачэй.
Прахалодай дыхання ўсцешуся, вуснаў вільгаццю незямной. Ці то рай зямны, ці то сцежачка да яго? Адкажы, любы мой.